Імя на беларускай мове:   Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.01.1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць – 08.06.2018, Мінск, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Доктар філалагічных навук (1978), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1973), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за ўдзел у напісанні "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (на рускай мове). Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за манаграфію "Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гады".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Мушинский Михаил Иосифович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пад кіраўніцтвам Міхаіла Іосіфавіча Мушынскага былі выдадзены зборы твораў беларускіх пісьменнікаў І. Мележа, М. Лынькова, М. Гарэцкага, П. Пестрака, З. Бядулі, П. Броўкі, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, што ўзбагаціла фактычныя ўяўленні зацікаўленага чытача аб багацці і значнасці духоўнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Усе кнігі М. І. Мушынскага праблемна акадэмічныя, рэцэнзаваліся ў розных выданнях многімі аўтарамі, што сведчыць пра ідэйна-эстэтычную актуальнасць іх зместу. Нават першую яго кнігу "Ад задумы да здзяйснення" рэцэнзавалі такія добрасумленныя і баявітыя крытыкі, як Дз. Бугаёў і В. Рагойша. Ім напісана больш за двухсот артыкулаў пра бягучы літаратурны працэс, і ўсе яны вызначаюцца жывасцю выкладання думкі і вобразнасцю слова. Любімымі творчымі асобамі для даследавання іх літаратурнай спадчыны з’яўляюцца Якуб Колас, Міхась Зарэцкі і асабліва Максім Гарэцкі, што цалкам апраўдана ва ўсіх сэнсах. Не было, бадай што, ніводнай навуковай канферэнцыі ў рэспубліцы, на якой М. І. Мушынскі не выступіў бы з грунтоўным дакладам, прысвечаным аналізу творчасці таго ці іншага класікаў нацыянальнай літаратуры. Ён актыўны і пастаянны ўдзельнік літаратурных чытанняў "Каласавіны", якія штогод арганізуюцца Літаратурным музеем Якуба Коласа. Ахвотна ездзіць з дакладамі на літаратурна-навуковыя мерапрыемствы, якія адбываюцца на радзіме Максіма Гарэцкага.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: