Імя на беларускай мове:   Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (01.01.1954, в. Калодзецкая, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006), Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў (2005), лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года-2005" у намінацыі грамадска-палітычная дзейнасць, лаўрэат прэміі Беларускага Саюза журналістаў "Золотое перо", выдатнік друку Беларусі, уладальнік Гран-пры IV Нацыянальнага конкурсу "Золотая литера", Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Левченко Николай Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікола Леўчанка нарадзіўся ў вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна (пахавана пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Служыў у Групе Савецкіх войскаў у Германіі, афіцэр у адстаўцы. З 1974 г. працуе ў сродках масавай інфармацыі. У снежні 1991 г. быў назначаны на пасаду рэдактара быхаўскай газеты "Маяк Прыдняпроўя". Мікалай Уладзіміравіч аўтар кніг прозы і паэзіі "Пад знакам зялёнай ружы", "Шчырасць", "Уроки мужества", "Непраходзячы боль", "Крылатая гвардия". Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Быхаўскага раённага радыёвяшчання, рэдактарам Слаўгарадскай раённай газеты, потым рэдактарам Быхаўскай раённай газеты.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: