Імя на беларускай мове:   Казека Аляксандр Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.08.1958, в. Новы Юзін, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Праўлення і член Прэзідыума грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці.Член рэдакцыйнага савета часопіса "Белая вежа" Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Узнагароджаны медалямі "За безупречную службу" ІІІ і ІІ ступеняў, "70 лет Вооруженных Сил СССР", "90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі", медалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта "Дасягненне" 2018 г. у намінацыі "Літаратурная дзейнасць". За шматгадовую плённую дзейнасць і прапаганду духоўных каштоўнасцей у літаратурнай творчасці імя Аляксандра Мікалаевіча Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 года.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Казеко Александр Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся 4 жніўня 1958 года ў вёсцы Новы Юзін, Грыбавецкага сельсавета, Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1970-м годзе сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы, Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці. Непаўторная прыгажосць гэтых мясцін – вёскі, што раскінулася ўздоўж берагу прыгажуні Друці, маляўнічага наваколля – наклалі глыбокі адбітак на творчасць паэта. Маці – Марыя Іосіфаўна (1926–2005) – таксама ўражэнка вёскі Новы Юзін. Бацька – Мікалай Калейнікавіч (1928–2007) – выхадзец вёскі Кострычы, Кіраўскага раёна, Магілёўскай вобласці. Мікалай Калейнікавіч і Марыя Іосіфаўна выхавалі пяцёра дзяцей і, гаворачы словамі Аляксандра Мікалаевіча, " … Нізкі сыноўскі паклон ім за тое, што яны навучылі нас ісці па жыцці, ясна бачачы мэту, засцерагаючы праўдзівыя каштоўнасці і адкідаючы ўсё непатрэбнае. Ісці наперад так, каб не толькі не мяшаць, але і ўсяляк дапамагаць тым, хто ідзе побач, хто імкнецца да дабра, справядлівасці, самаўдасканалення". Аляксандр Мікалаевіч – кадравы ваенны. У 1980 годзе з адзнакай скончыў Арлоўскае Вышэйшае ваенна-каманднае вучылішча сувязі імя М.І.Калініна КДБ СССР. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве… Пасля выхаду ў адстаўку працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці, потым – у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля рэарганізацыі філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва, потым узначальваў аб’ект у сістэме МНС. У лістападзе 2016 года абраны старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Паэзіяй захапляўся з юнацтва, але толькі ў пачатку гэтага стагоддзя яна ўвайша ў яго лёс так, што стала адным з самых галоўных заняткаў жыцця. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі "Души моей родник" (2005 г.), "Мелодия надежды" (2008 г.), "Единственный друг" 2008 год (зборнік песень з кампазітарам Мікалаем Яцковым), "Час сяўбы" (2009 г.), паэм "Медуніца" (2012 г.), "Марыйка" (2013 г., 2017 г.), "Перекрестки судеб" (2014 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках "Мы дзеці твае, Беларусь", "Прыдняпроўе – маё натхненне", "У Дняпра на магутным плячы", "Бачу Беларусь такой" і іншых, часопісах і газетах Беларусі і Расіі. Вельмі высокую адзнаку яго творчасці далі: акадэмік Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў, кандыдат філалагічных навук С.Э. Сомаў, кандыдат багаслоўя протаіерэй Георгій Сакалоў. Паэма "Марыйка", дарэчы, адзіны твор такога маштабу ў Беларусі і Расіі, які прысвечаны тэме спаленых вёсак, за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Па меркаванню выдаўцоў "…Узнёсласць зваротаў да Бога, пашырэнне меж суадносін зямнога і нябеснага дазваляюць твору ўвайсці ў кола самых значных твораў сучаснай беларускай літаратуры, якія ўздымаюць пытанні вечнага і існага". Паэзія Алеся Казекі – гэта філасофскія разважанні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі, аб месцы чалавека ў светабудове. Вялікую ўвагу паэт у сваёй творчасці ўдзяляе родным мясцінам, адлюстраванню жыцця сучаснай вескі, прыгажосці роднай прыроды. "Её Высочество – Муза посещает далеко не каждого. Но уж если она пришла к вам – жизнь преображается всецело. Каждое мгновение становится ярким, вбирая разнообразие чувств и красок. Видеть всё глазами поэта, чувствовать мир его душой – это великая радость, но и не проходящая боль. Говорят: "Душа поёт и плачет" – это о них, поэтах, о людях, которые зажигают сердца. Именно к такой творческой категории можно отнести Александра Казеко. Его стихи – это философское размышление о смысле жизни, о красоте окружающей нас природы, о том, что нам близко и дорого. Каждое стихотворение проникнуто искренностью и теплотой Души. О чём бы ни писал поэт – это красиво и, безусловно, талантливо".(С. Дедушко). "Рождение поэта, как и ребёнка, процесс сложный и трудный, неоднозначный. Это муки, страдания, надежды, боль и безмерная радость. Знакомясь с поэзией Александра Казеко, невольно проникаешься теми чувствами, мыслями, заряжаешься удивительной энергетикой, которая исходит из его поэтических строк. Автор в своей поэзии поднимает целый пласт жизненных проблем. Его творчество многогранно – это и стихи о любви, природе, родном крае, человеческих переживаниях, страсти и боли". "Александр Николаевич в своих произведениях очень искренен, доверчив, порой раним и очень откровенен. В его стихах переплелось всё: и первое чувство влюблённости, и нежность, и страсть, и босоногое детство, и любовь к матери, Родине, природе. Именно жизненная мудрость, опыт и большая внутренняя культура дают автору право быть очень откровенным с читателем, искренним". "Соприкоснитесь с поэзией Александра Казеко, и вы откроете для себя интересного и мудрого собеседника, по-новому взглянете на окружающий вас мир". (В. Беленькая). "Автор сердцем писал поэму "Марыйка". Это не только щемящая повесть о трагической судьбе более 1800 белорусов, среди которых были и близкие родственники А. Казеко, которых сожгли в д. Борки фашистские оккупанты и предатели-полицаи. Это реквием всем сожженным деревням нашей многострадальной Родины". (Л. Володько) "Не здзіўляйся: гэты паэт, нават калі толькі ў марах бярэ ў рукі сявеньку, не перастае быць рупліўцам-сейбітам – ён засявае ўдзячныя душы, такія як твая, зярняткамі дабрыні, спагады і чуласці. Як і кожны творца, ён заўсёды перапоўнены самымі рознымі пачуццямі, але першым сярод іншых у яго стаіць пачуццё любові да Радзімы. Ён не падзяляе Айчыну на "вялікую" – краіну Беларусь – і "малую" – мясціну, "дзе пупавіна закапана". Бацкаўшчына – непаддзельна і адвечна. І наўрад ці існуе для паэта нешта больш высакароднае, чым усведамленне сваёй знітаванасці з роднай зямлёй". "Сярод умела "прычасаных", але нежыццёвых практыкаванняў многіх "майстроў" сучаснага вершаванага радка творы гэтага паэта ніколькі не мізарнеюць, а наадварот, несумненна вылучаюцца – празрыстасцю пачуццяў, непадробнасцю перажыванняў, бясконца роднымі ці не кожнаму беларусу пахамі лесу і свежаўзаранай раллі". (С. Украінка).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: