Імя на беларускай мове:   Дзмітрыеў Адам Мартынавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.11.1902, в. Ніканавічы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15.01.1936, Ялта)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Дмитриев Адам Мартынович
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 1912 г. сям’я А. М. Дзмітрыева пераехала на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкоме, у губкоме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку. У канцы 1922 г. ён – чырвонафлоцец, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў бандаў генерала Пепяляева. З 1925 г. на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера "Прафінтэрн", сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інстуктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора. Тут пачалася літаратурная дзейнасць А. М. Дзмітрыева. У 1926 г. у часопісе "Красный Флот" было надрукавана першае апавяданне пісьменніка "За драпежнікамі" (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў было створана літаратурнае аб’яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, адным з арганізатараў і кіраўнікоў якога стаў ваенны пісьменнік-марыніст А. М. Дзмітрыеў. У 1931 г. выйшла першая яго кніга-аповесць "Ёсць – весці карабель", у 1934 г. – раман "Адмірал Макараў", прысвечаны грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: