Імя на беларускай мове:   Баранкевіч Іван Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.07.1888, в. Трасцівец, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць – 26.06.1942).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, нарысіст, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Баранкевич Иван Михайлович
Псеўданімы:   Беларус; Быхавец; Гвоздзь, Иван Лапаць
Творчасць:   У 1910-1911 гг. Іван Міхайлавіч Баранкевіч служыў у царскай арміі, у 1917 г. на Паўднёва-Заходнім фронце, удзельнічаў у рабоце Надзвычайнага з’езда фронту ў Бярдзічаве на Украіне. Перад першай сусветнай вайной супрацоўнічаў у часопісе "Вестник Могилёвского земства", у 1914 г. у ім змясціў артыкул да 100-годдзя з дня нараджэння Т. Шаўчэнкі, пад псеўданімам Беларус – апавяданне "Фантазёр". У 1918-1919 гг. працаваў загадчыкам агітацыйна-выдавецкага пададдзела Беларускага аддзела камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці. Супрацоўнічаў у часопісе "Чырвоны шлях", быў рэдактарам часопіса "Белорусская криница". Баранкевіч Іван Міхайлавіч з’яўляецца аўтарам біяграфіі У. І. Леніна, выдадзенай у Петраградзе ў 1919 г. пад псеўданімам Беларус. Пісаў на рускай мове. У 1923-1925 гг. Іван Міхайлавіч Баранкевіч супрацоўнічаў у газетах "Соха и молот", "Магілёўскі селянін" (Магілёў), падпісваўся псеўданімам Іван Лапаць, у 1927–1929 гг. друкаваўся ў часопісе "Резец" (Ленінград), уваходзіў у літаратурную групу "Резец". На рускую мову пераклаў кнігу Я. Коласа "На прасторах жыцця" (1930 г.). У часы культу асобы Сталіна Іван Міхайлавіч Баранкевіч быў двойчы незаконна рэпрэсіраваны (1931 і 1941 гг.). Рэабілітаваны ў 1982 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: