Імя на беларускай мове:   Голубева Наталля Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.??, г. Асіповічы, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца, кандыдат гістарычных навук.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладальнік рэспубліканскай літаратурнай прэміі (I месца) за лепшы твор 2009 г. і прэміі Мінскага аблвыканкама (I месца) за лепшы твор 2010 г. у намінацыі "Проза", першай Нацыянальнай прэміі ў намінацыі "Мастацтва кнігі" (2012) за дзіцячую кнігу "Сказки тетушки Руфь".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Голубева Наталья Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Наталля Аляксандраўна Голубева, былы намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, выкладчык Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў нарадзілася ў Асіповічах. Таленавіты пісьменнік, вядомы вучоны, гісторык. Скончыла гісторыка-філасофскі факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, стажыравалася ў Ягелонскім універсітэце (г. Кракаў) у Польшчы. Аўтар навуковых прац: "Беларусь: опыт самостоятельности", "Коллаборанты. История без белых пятен" і інш. З апавяданнямі "Миражи", "И на земле была весна" і інш. друкавалася ў часопісе "Немига литературная", з вершамі – у альманахах "Вдохновение" (Мінск), зборніку "Поэзия белорусского зарубежья" (Рыга). Пяру Наталлі Голубевай належаць творы, прысвечаныя гісторыі, унікальнай культуры і багатым традыцыям старажытных славян, невядомым падзеям іншых эпох і часоў, праблемам сучаснага грамадства і асобы. У іх ліку кнігі: "На перепутье двух дорог", "Судьбы изменчивые лики", "Миражи", "Беларусь в контексте мировой цивилизации. Соотечественники", паэтычны зборнік "Балтийская тетрадь". Н.А. Голубева – аўтар вострасюжэтнага ваенна-гістарычнага рамана "Камея "Салидат", а таксама кнігі "Ваньковічы. Беларускі радавод" (аўтарскі калектыў), дзіцячых кніг "Казкі цётачкі Руф" – Першая Нацыянальная прэмія ў намінацыі "Мастацтва кнігі" (2012), "Скарбы возера Ваал", "Меч Диамида", драматургічных твораў – п’ес паводле аднайменнага рамана "На ростанях дзвюх дарог", "Пад музыку Вівальдзі", "Ave, Maria" і п’есы, напісанай на аснове дзіцячай кнігі "Казкі цётачкі Руф", шэрагу навуковых прац і артыкулаў, апублікаваных у Расіі, Літве, Латвіі, Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: