Імя на беларускай мове:   Юмашаў Мікалай Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.02.1939, в. Кашырка Інжавінскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія – 29.08.2019, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Юмашев Николай Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Паэт, празаік, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Прайшоў праз няпросты быт дзіцячага прыюту. З ранніх гадоў пазнаў сялянскую працу, а потым і рамяство рабочага ад слесара да інжынера-механіка. Зведаў нягоды армейскага жыцця, прайшоўшы шлях ад радавога да падпалкоўніка. Закончыў Ваенную ордэна Леніна акадэмію тылу і транспарту. Вайсковая служба закідвала пісьменніка то ў Полацк і на Далёкі Усход, то ў Германію і Чэхаславакію (1968 г.), то ў Афганістан (1982–1984). Друкуецца як паэт з 1958 г. у валагодскай газеце "Красный Север". У верасні 1986 г. выйшаў на пенсію і застаўся жыць на Бабруйшчыне. Зараз Юмашаў жыве ў вёсцы Кавалі, займаецца хатняй гаспадаркай і вельмі любіць літаратуру, захапляецца паэзіяй. Ён піша вершы, успаміны аб подзвігах воінаў-інтэрнацыяналістаў. З 1999 г. Н. І. Юмашаў з’яўляецца членам Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая галіна", узначальвае літаратурнае аб’яднанне Бабруйскага раёна "Натхненне", займаецца стварэннем музея воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: