Імя на беларускай мове:   Шпілеўскі Павел Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.10.1823, в. Шыпілавічы, Бабруйскі павет, Мінская губернія, Расійская імперыя (зараз Любанскі раён, Мінская вобласць) –17(29).10.1861, Санкт-Пецярбург).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Этнограф, пісьменнік, публіцыст, літаратурна-мастацкі, тэатральны крытык, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Імем Паўла Шпілеўскага названа вуліца ў Мінску.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шпилевский Павел Михайлович
Псеўданімы:   П. Драўлянскі, П.М. Древлянский, Знаёмы чалавек, Б
Творчасць:   Галоўнае месца ў яго творчасці займала этнаграфія роднага краю. Першы этнаграфічны артыкул – "Белорусские поверья" – Шпілеўскі апублікаваў у літаратурным дадатку да "Журнала Министерства народного просвещения" пад псеўданімам П. Драўлянскі ў 1846 г., калі быў студэнтам духоўнай акадэміі. Этнаграфічныя даследаванні друкаваліся даволі часта ў пецярбургскіх і маскоўскіх часопісах і газетах. На працягу 1853-1856 гг. у часопісе "Пантеон" былі апублікаваны 15 артыкулаў пад агульнай назвай "Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях", а ў часопісе "Современник" – нарысы "Путешествие по Полесью и Белорусскому краю", выдадзеныя затым асобнай кнігай. Працягам "Путешествия" з’явіліся шэсць "Западнорусских очерков", змешчаных у 1858 г. у часопісе "Иллюстрация", а таксама нарыс "Мозырщина", змешчаны ў 1859 г. у "Архиве исторических и практических сведений, относящихся до России". Прыхільна былі прыняты сучаснікамі этнаграфічныя працы П. Шпілеўскага "Исследования о вовколаках на основании белорусских поверий", "Белорусские пословицы" (1853 г.), "Очерки Жмуди" (1855 г.) і іншыя. У краязнаўчай кнізе "Путешествие по Полесью и Белорусскому краю" П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае дарожныя ўражанні, але і прывёў гicтарычныя звесткі пра населеныя пункты. Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісам легенд, паданняў. Ён пісаў нарысы пра гарады і мястэчкі на дакументальнай аснове, часта даваў апісанні ці ўпамінанні пра мясцовыя замчышчы, валы, сляды далёкай гісторыі. У энтаграфічных працах Шпілеўскі прыводзіў многа цікавых звестак аб лексічных, фразеалагічных, фанетычных і граматычных асаблівасцях беларускай мовы, выказваў арыгінальныя, хоць і не заўсёды правільныя думкі аб яе паходжанні, гісторыі і межах тэрытарыяльнага распаўсюджання, спрабаваў высветліць этымалогію некаторых беларускіх слоў. Беларускай мове ён прысвяціў тры працы "Словарь белорусского наречия", "Краткую грамматику белорусского наречия" і "Заметки белорусца о белорусском языке", якія не публікаваліся і захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Акадэміі навук у г. Санкт-Пецярбург. П. М. Шпілеўскі любіў Беларусь, захапляўся духоўнай культурай яе народа. Ён адным з першых заявіў аб самабытнасці беларускай мовы і пачаў вывучаць яе. Працы Шпілеўскага заслугоўваюць сур’ёзнай увагі як помнікі гісторыі беларускага мовазнаўства і этнаграфіі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: