Імя на беларускай мове:   Дзятлаў Аляксандр Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.06.1936, в. Туркі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Дятлов Александр Николаевич
Псеўданімы:   Алесь Дзятлаў
Творчасць:   Аўтар зборнікаў, аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фэльетонаў, твораў для дзяцей. Друкуецца з 1956 г. У 1970 г. у газеце "Літаратура і мастацтва" было надрукавана першае апавяданне. Аналізуючы творчасць А. Дзятлава, Міхась Вышынскі зазначыў: "Некаторыя рэцэнзенты, у тым ліку і аўтар гэтых радкоў, разглядаючы калісьці першую кніжку Алеся Дзятлава "Росы на поплаве", дружна згаджаліся, што ўжо ў ёй пісьменнік выразна і ўпэўнена склаўся як творчая асоба з непаўторным голасам (лірычна-спавядальным) і аналітычным мысленнем. Са сваімі нейкімі "па-дзятлаўску" прывабнымі, неардынарнымі героямі-асобамі, сваім ацэначным поглядам на іх, а галоўнае – са сваім абсягам ідэйных пошукаў і даследаванняў. Сам Алесь Дзятлаў пра вытокі сваёй творчасці напісаў: "Лічу сваёй малой радзімай, родным кутам Плёсы. Ніколі не парываў сувязі з роднымі мясцінамі. Многія героі маіх твораў, як кажуць, узяты жыўцом з вяскоўцаў-суседзяў. Нагадаю апавяданні "Росы на поплаве", "Першы снег", "Арцёмава хата", "Світанак над возерам", "Ванечка", "Князь з Высокай Гары", "Чужы", аповесці "Белы месяц сакавік", "Брод" і многія іншыя. Незабыўныя школьныя гады, вучоба ў Цялушскай школе далі штуршок для напісання аповесці "Сляды". Адзін з яе герояў – Бгатка – "падгледжаны" ў Плёсах. Другі вясковец, мой родны дзед па маці Якаў Міхайлавіч Сіліч (у творы Жыліч), "дзейнічае" ў аповесці "Век жыві – век вучыся". У некаторых маіх творах узнаўляюцца падзеі вайны. Штуршком да іх напісання з’явіліся ўражанні маленства ў Пятровічах. Мая малая радзіма, мой родны кут даў мне столькі як чалавеку, пісьменніку, што нельга выказаць словамі. І я ўдзячны людзям, якія ўсё жыццё са мной, у маіх кнігах".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: