Імя на беларускай мове:   Гудкова Марыя Міронаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (??.??.1955 – в. Убалоцце, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 1996).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Гудкова Мария Мироновна
Псеўданімы:   Марыя Гудкова
Творчасць:   Працавала машыністам вежавага крана на будоўлях Бабруйска. Пісаць пачала яшчэ ў школьныя гады. Друкавацца стала з канца 70-х у газеце "Камуніст", неаднаразова вершы публікаваліся на старонках "Маладосці", альманаха "Дзень паэзіі", часопісаў "Полымя" і "Першацвет", у альманаху "Маладыя галасы". У 1990 г. выйшаў першы зборнік "Віра", а ў 1995 г. – "Уголас". Сама паэтэса свае вершы называе "дзённікам маёй уласнай душы". У вершах "Аварыя", "Пасля аварыі" паэтэсе ўдалося стварыць вытворчы фон, на якім выразна акрэсліваецца спецыфіка прафесіі кранаўшчыцы, яе стан душы і чалавечая пазіцыя. Паэтэса нясе да чытача публіцыстычныя маналогі, выказвыючыя веравызначэнне сваё, адданасць аднойчы выбраным ідэалам. Паэтычны свет Марыі Гудковай – гэта клопаты жанчыны-маці, мацярынская трывога за падзеі на ўсёй Планеце. Нямала вершаў, у якіх хвароба сына засланіла Гудковай-маці белы свет. Роспач і трывога за жыццё дзіцяці гучаць у вершы "Сыну", у якім, стаміўшыся ад слёз, жанчына "ўласнай захлынаецца бядой" і, нібы вінаватая ў гэтым горы, спавядаецца перад сынам. У паэтычнай кнізе "Уголас" змешчаны вершы пра каханне. Відавочная якасць лірыкі, якая пульсуе ў зборніку, вельмі жаноцкая. Паўната зямнога і натуральнага перажывання жанчыны, якое набывае вобразнае ўвасабленне ў вершах Марыі Гудковай, убірае ў сабе і трапяткую радасць і гаркоту, і нават па-жаночы адчайную роспач. Пачуцці аўтаркі даверлівыя і без адказу, неразважлівыя і сумныя, узнёслыя і безнадзейныя. Сціпла і прытоена пра "сэрцы два ў адным перастуку" засведчыў верш "Ты святло маіх дзён…". М. Гудкова, займаючыся мужчынскай працай, застаецца ва ўсім жанчынай з адкрытай душою. Свае мацярынскія абавязкі яна акрэсліла ў вершы так: "Я цябе нарадзіла...". Лепшыя творы М. Гудковай народжаны жыццём. Гераіня вершаў – сама паэтка. У адных выпадках яна як бы робіць запісы ў лірычным дзённіку або гаворыць маналог; у іншых – таленавіта ўяўляе сябе і пераўвасабляецца ў жанчыну адметнага лёсу, выступаючы ад яе імя.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: