Імя на беларускай мове:   Громава Ларыса Сяргееўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.12.1968, пасёлак Рэдкі Рог, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат дыплома першай ступені "Мой друг, Отчизне посвятим души прекрасные порывы".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Громова Лариса Сергеевна
Псеўданімы:   Ларыса Громава
Творчасць:   Ларыса Сяргееўна – член раённага літаратурнага аб’яднання "Натхненне", з’яўляецца кандыдатам для паступлення ў Беларускі літаратурны саюз "Полацкая галіна". Нарадзілася ў пасёлку Рэдкі Рог у сялянскай сям’і. Паэзіяй захапляецца са школы. У 2001 г. выдадзены яе першы паэтычны зборнік "Зіркастая бессань", а па выніках раённага паэтычнага конкурсу "Всех нас влечёт чарующая лира", падчас фэсту "Мой друг, Отчизне посвятим души прекрасные порывы", ёй уручылі дыплом першай ступені. Паэтка падрыхтавала некалькі паэтычных і празаічных твораў у калектыўны зборнік літаратурнага аб’яднання "Натхненне". З 1999 па 2007 гг. з’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання "Натхненне" пры раённай газеце "Трыбуна працы". Зараз з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання "Вясна" пры газеце "Бабруйскае жыццё". Вершы паэткі друкуюцца ў гарадской газеце "Бабруйскае жыццё" і ў рэспубліканскай "Лясной газеце".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: