Імя на беларускай мове:   Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28.08.1937, Бабруйск, Магілёўская вобласць – 06.11.1986, г.п. Смілавічы, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1970).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ярошевич Эдуард Сигизмундович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч нарадзіўся ў г. Бабруйску ў сям’і служачых. Неўзабаве яны перабраліся на жыхарства ў Смілавічы (Мінская вобласць). Там юнак закончыў сярэднюю школу (1954), але цяжка захварэў, і думкі аб далейшай вучобе давялося адкласці ў бок. Ярашэвіч настойліва займаецца самаадукацыяй, спрабуе пісаць уласныя мастацкія творы. Пасля заканчэння школы ў перыядычным рэспубліканскім друку былі змешчаны яго першыя апавяданні: у газеце "Чырвоная змена", часопісах "Беларусь", "Вожык". У 1967 г. у часопісе "Маладосць" выйшла яго аповесць "Сцены свайго дома" пра маладых сучаснікаў. У 1969 г. выходзіць першы празаічны зборнік пісьменніка пад назвай "Прызнанне" (аповесці і апавяданні). Хлопцы і дзяўчаты, студэнты і спецыялісты, рабочыя і калгаснікі – героі яго наступных твораў: "День далёкий и близкий", "Димка остаётся в Рябиновке", "Летняя практика в Вербичах", "Высокое небо", "Свет имени твоего". У гэтых творах аўтар адлюстроўвае праблемы маральна-этычных зносін паміж людзьмі, паказвае іх шляхі да грамадзянскай сталасці.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: