Імя на беларускай мове:   Шульман Саламон Яўхімавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.01.1936, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 06.09.2017, Мельбурн, Австралия).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Прэзідыума Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза кінематаграфістаў і Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член Гільдыі драматургаў Аўстраліі, прафесар італьянскага Дзяржаўнага ўніверсітэта, лаўрэат Саюза журналістаў СССР. Узнагароджаны "Знаком согласия" III ступени Міжнароднай Канфедэрацыі Журналісцкіх саюзаў (2006).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шульман Соломон Ефимович
Псеўданімы:   Сол Шульман
Творчасць:   Шульман Саламон Яўхімавіч нарадзіўся ў г. Бабруйску. Яго маці была вядомым у горадзе ўрачом-педыятрам, бацька – настаўнікам. Па першай сваёй прафесіі С. Шульман – інжынер. У 1966 г. ён атрымаў другую вышэйшую адукацыю – скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, факультэт кінарэжысуры. З’яўляецца адным з заснавальнікаў папулярнага дакументальнага серыяла "Альманах кинопутешествий" (СССР), у якім працаваў з 1963 па 1973 гг. Аўтар больш сарака мастацкіх фільмаў, пяці кінасцэнарыяў, шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў, апублікаваных у розных краінах свету. Працаваў на кінастудыях СССР, Югаславіі, Германіі, ЗША, Італіі, Аўстраліі. Яго публічныя выступленні нязменна прыцягвалі да сабе шматлікія студэнцкія аўдыторыі Італіі, Англіі, Германіі, ЗША, Аўстраліі. Яго кнігі "Россия умирает от смеха", "Инопланетяне над Россией", "Власть и Судьба", "Мы уходим последними" заваявалі папулярнасць у чытачоў розных краін свету. Памёр 6 верасня 2017 года ў Мельбурне (Аўстралія).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: