Імя на беларускай мове:   Шведзік Генадзь Барысавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.03.1914, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 11.10.1942, Бранск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шведик Геннадий Борисович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Шведзік Генадзь Барысавіч нарадзіўся ў г. Бабруйску ў сям’і служачага. Першы верш напісаў ва ўзросце 10 год на смерць У.І. Леніна. Закончыў сямігадовую школу, паехаў на Далёкі Усход на будаўніцтва горада Бірабіджан, дзе ўжо працаваў трактарыстам яго старэйшы брат Хаім. Рамантыку таго перыяду адлюстраваў у вершах "Горад юнацтва", якія былі надрукаваны ў газеце "Бірабіджанер Штэрн". У 1929 г. вярнуўся ў Мінск, паступіў на рабфак, а потым на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і адначасова працаваў у газеце "Юнгер арбайтер" ("Юны рабочы"). У гэтай газеце ён публікуе цыклы вершаў пра першабудаўнікоў Бірабіджана. У 1934 г. выйшла яго першая кніжка вершаў "Старт", пасля якой стала вядома: у яўрэйскую паэзію прыйшоў новы талент. Г. Шведзік сябраваў з Ізем Харыкам, Зямам Піваваравым, Аркадзем Куляшовым, і гэта сяброўства дапамагала станаўленню паэта. У 1935 г. выходзіць паэма для дзяцей "Наш Джым", за якую аўтар быў удастоены рэспубліканскай прэміі. Г. Шведзік скончыў інстытут у 1937 г. і паехаў у Бірабіджан. Калі вярнуўся ў Мінск, працаваў настаўнікам, выкладаў у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Адначасова супрацоўнічаў з газетай "Белорусский пионер". Г. Шведзік спрабаваў свае сілы і як перакладчык з рускай мовы на ідыш. Ён перакладаў некаторыя творы Л. Талстога, А. Чэхава. Спрабаваў свае магчымасці і ў жанры літаратурнай крытыкі. З пачатку вайны Шведзік быў у эвакуацыі ў горадзе Наманган (Узбекістане). Выкладаў у школе, а ў кастрычніку 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў кулямётчыкам. У 1942 г. загінуў пад Бранскам.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: