Імя на беларускай мове:   Шадукаева Людміла Барысаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.06.1950, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шадукаева Людмила Борисовна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзілася ў г. Бабруйску. Скончыла Ульянаўскі педінстытут. Працавала ў рэдакцыі газет "Горячий Ключ" (Краснадарскі край) у 1976-1983 гг., "За ўдарную працу" (Бабруйскі шынны камбінат) у 1983-1989 гг. З 1989 г. жыве ў Жлобіне, карэспандэнт газеты "Металург" Беларускага металургічнага завода (БМЗ). У цяперашні час пенсіянерка. Пісаць вершы пачала ў 1962 г., калі вучылася ў школе. Займалася ў літаратурным гуртку, друкавалася ў школьнай сценгазеце, у школьным рукапісным альманаху. Падчас працы на ўсесаюзнай камсамольскай будоўлі ў Тальяці напісала цыкл вершаў пра горад, пра моладзь. Вершы публікаваліся ў мясцовым друку. Сур’ёзна пачала займацца літаратурнай творчасцю, калі стала працаваць карэспандэнтам газеты "Гарачы Ключ". У 1980 г. была лаўрэатам краявога літаратурнага конкурсу і ўладальнікам дыплома "Залатое пяро Кубані". Публікавалася ў гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх газетах ("Камуніст", "Магілёўская праўда", "Советская Белоруссия", "Літаратурная газета"), у часопісах "Гаспадыня", "Пралеска", "Нёман", "Няміга літаратурная". Аўтар шэрагу паэм: "Адкрыццё", "Дом ля дарогі", "Сталёвая песня", "Парыжская нота", "Накцюрн на даху", "Вока Агрыпа". Паэма "Сталёвая песня" аб будаўніцтве ў Жлобіне Беларускага металургічнага завода выдадзена асобнай кнігай у 2004 г. Верш "Люты" быў уключаны ў анталогію "Сучасная расейская паэзія Беларусі". Жыве ў Жлобіне.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: