Імя на беларускай мове:   Сеўбо Ганна Канстанцінаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08.05.1952, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Дзіцячая пісьменніца, паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2012). Член Беларускага літаратурнага Саюза "Полоцкая ветвь" (17.08.1996).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Севбо Анна Константиновна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Сеўбо Ганна Канстанцінаўна нарадзілася ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1976 г. скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працавала ў Бабруйску карэспандэнтам шматтыражнай газеты "Рабочы" на ААТ "ФанДОК", рэдактарам газеты "Швейник" на ААТ "Славянка", загадчыцай аддзела ў газеце "Трыбуна працы" Бабруйскага раёна. Публікацыі з’яўляліся ў газеце "Зорька", часопісе "Бярозка" і іншых выданнях. Аўтар пяці кніжак для дзяцей. Піша вершы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: