Імя на беларускай мове:   Севела Эфраім
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08.03.1928, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 19.08.2010, Масква).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Драбкин Ефим Евельевич
Псеўданімы:   Эфраим Севела
Творчасць:   Эфраім Севела нарадзіўся ў Бабруйску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Як сцэнарыст працаваў у кіно – "Наши соседи" (1957), "Аннушка" (1959), "Чертова дюжина" (1961), "Нет неизвестных солдат" (1965), "Крепкий орешек" (1967), "Годен к нестроевой" (1968). Напрыканцы 1960-х далучыўся да дысідэнцкага руху. Быў вымушаны пакінуць Савецкі Саюз. Жыў у Францыі, Ізраіле, ЗША, Германіі. Служыў у ізраільскай арміі, ваяваў пад час вайны Суднага дня (1973). У 1990 г. вярнуўся ў СССР. Аўтар трынаццаці кніг, якія выйшлі у розных краінах свету. Сярод іх: "Легенды Инвалидной улицы", "Моня Цацкес – знаменосец", "Остановите самолет – я слезу", "Попугай, говорящий на идиш", "Последние судороги неумирающего племени" і інш. Жыў ў Маскве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: