Імя на рускай мове: |
|
Воробьева (Фесько) Валентина Владимировна |
Псеўданімы: |
|
|
Творчасць: |
|
Валянціна Уладзіміраўна Вараб’ёва (Фясько) нарадзілася на Магілёўшчыне. Дзяцінства (1953-1958) прайшло ў Сібіры, у Томскай вобласці. У 1959 г. сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1969 г. скончыла з залатым медалём сярэднюю школу ў в. Дараганава Асіповіцкага раёна. Скончыла факультэт журналістыкі (1974) Беларускага ўніверсітэта і юрыдычны факультэт (1996), Беларускі інстытут тэхнічнай творчасці і патэнтазнаўства (1990). З 1974 па 1991 гг. працавала загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі Горацкай раённай газеты, вядучым карэспандэнтам, затым намеснікам рэдактара шматтыражнай газеты Магілёўскага вытворчага аб’яднання "Хімвалакно". Член Саюза журналістаў РБ. У 1990 г. атрымала дыплом з адзнакай Беларускага інстытута тэхнічнай творчасці і патэнтазнаўства. Працавала дырэктарам ТАА "ОпТех" ("Аптычныя тэхналогіі") ў г. Магілёве, уласным карэспандэнтам рэспубліканскіх газет, з 2000 па 2005 гг. – намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ў г. Мінску. Удзельнік Усесаюзнага паэтычнага семінара пры Літаратурным інстытуце імя. А. М. Горкага пад старшынствам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі, паэта Уладзіміра Фірсава (г. Масква, 1988). Вершы публікаваліся ў перыядычным друку, у часопісе "Няміга літаратурная", чатырох калектыўных зборніках. У 1997 г. пабачыў свет аўтарскі зборнік "Я это, Господи!". У 2011 г. – другі зборнік – "Возьми крест свой!". У цяперашні час – на пенсіі па інваліднасці. Месца пастаяннага пражывання – вёска Дараганава Асіповіцкага раёна. |
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|