Імя на беларускай мове:   Рубінштэйн Леанід Аронавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.05.1939, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 16.07.2021, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, інжынер, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі Савета міністраў СССР. Выдатнік сярэдняй адукацыі СССР, Заслужаны вынаходнік СССР. Узнагароджаны ордэнам "Знак почёта", медалямі "За воинскую доблесть", "Ветеран труда", сярэбраным і бронзавым медалём ВДНГ СССР. Старшыня Савета яўрэйскай гарадской абшчыны г. Бабруйска, віцэ-старшыня Саюза яўрэйскіх арганізацый і абшчын Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе Леанід Арановіч Рубінштэйн удастоены звання "Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска" за актыўны ўдзел і значны ўклад у грамадскую дзейнасць і культурнае развіццё Бабруйска.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Рубинштейн Леонид Аронович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Леанід Аронавіч Рубінштэйн нарадзіўся ў Бабруйску, у сям’і настаўнікаў. У 1962 г. скончыў Новасібірскі электратэхнічны інстытут. Працаваў у абарончай прамысловасці на Урале, галоўным энергетыкам вытворчага аб’яднання "Бабруйскшына", выкладчыкам вышэйшай катэгорыі механіка-тэхналагічнага тэхнікума г. Бабруйска. У 2003 г. у выданні "Бобруйский след" з’явіўся аналіз літаратурнай дзейнасці Рубінштэйна, дзе былі вызначаны асноўныя тэмы творчасці аўтара. Яго зборнік вершаў "Счастье жить" быў выдадзены ў 2004 г., у гэтым ж годзе яго нарыс "Память сердца" ўвайшоў у зборнік твораў пісьменнікаў-землякоў "Негасимый свет", адным з складальнікаў якога ён стаў. У 2006 г. Леанід Аронавіч стаў аўтарам кнігі "Они спасли мир", прысвечанай праведнікам – людзям, якія спасалі яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У зборніку "Дорогами жизни" ёсць вершы, якія распавядаюць пра вернасць у сяброўстве, адданасці сям’і і любові да Радзімы. Л. Рубінштэйн – складальнік і адзін з аўтараў кніг: "Негасимый свет" (2004), "Улицы Бобруйска" (2009). У кожным яго зборніку знаходзяцца творы, прысвечаныя роднаму Бабруйску, яго гісторыі, людзям і іх лёсам. Шчырасць – галоўная і адметная рыса яго творчасці. Леанід Аронавіч піша творы душой, у іх няма фальшы, таму яны ўспрымаюцца з вялікай цеплынёй усімі, хто любіць свой родны горад Бабруйск. У 2020 годзе Леанід Арановіч Рубінштэйн удастоены звання "Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска" за актыўны ўдзел і значны ўклад у грамадскую дзейнасць і культурнае развіццё Бабруйска.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: