Імя на беларускай мове:   Ненадавец Аляксей Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.02.1958, в. Чухава, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць – 28.10.2023, г. Бабруйск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, фалькларыст, літаратуразнаўца, краязнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Доктар філалагічных навук (1995), прафесар.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ненадовец Алексей Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Аляксей з дзяцінства вельмі любіў чытаць казкі, а з пятага класа чытаў усё, што знаходзіў па геаграфіі, гісторыі, марыў стать лесніком. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1980), у 1985-1989 гг. выкладаў у гэтым універсітэце. Доктар філалагічных навук (1995), працаваў у інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Даследуе беларускую міфалогію, беларускі фальклор, узаемасувязі літаратуры з фальклорам і міфалогіяй. З 2000 г. – загадчык кафедрай Бабруйскага філіяла БДЭУ. Склаў і запісаў зборнікі назваў рэгіёнаў Беларусі. А. Ненадавец выдаў больш 40 кніг. У 2012 г. з-пад яго пяра выйшла другая частка кнігі "Летапіс горада на Бярэзіне". У яе ўвайшлі матэрыялы па гісторыі горада з 1918 па 1940 гг., вытрымкі з газет, часопісаў, кніг, архіўных дакументаў. Піша вершы. Жыве ў Бабруйску. З 2000 па 2017 год – загадчык кафедрай Бабруйскага філіяла БДЭУ.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: