Імя на беларускай мове:   Міронаў Васілій Юр’евіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (13.10.1958, г. Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, Расія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, мастак.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь". Пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Литературная Вена" (Аўстрыя), пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу выдавецтва "BRIDGE" (Ізраіль), пераможца Міжнароднага літаратурнага фестывалю "Под небом рязанским"(Расія), пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Мир без войны и насилия" (Арменія), пераможца Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры "Славянские традиции" (Украіна), пераможца і лаўрэат літаратурных конкурсаў "В достойную оправу жемчуга", "Моя Беларусь", "Город мой, ты песня и легенда".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Миронов Василий Юрьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў Расіі, прыехаў у Беларусь яшчэ школьнікам на радзіму маці (1969). Скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча №15 (1977). Больш за трыццаць год працуе мастаком-афарміцелем. Сучасны паэт і празаік. Яго імя занесена ў літаратурныя анталогіі "Полоцкая ветвь: 20 лет роста" і "Мастера и подмастерья", акцёр Народнага тэатра. З’яўляецца рознабаковым аўтарам: піша вершы, прозу, публіцыстыку, песні, сцэнарыі. Працуе ў рэдакцыях малатыражных газет "Родительское крыло", "Эоловы арфы", "ЭШЛИ", дзе вядзе рубрыкі па педагогіцы, псіхалогіі, выхаваўчай рабоце. Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь", сакратар Секціі мастацкай прозы БЛС "Полоцкая ветвь", рэдактар Аддзела прозы літаратурна-публіцыстычнага часопіса "Западная Двина", член Міжнароднага Саюза пісьменнікаў "Новый современник", член Расійскага саюза прафессійных літаратараў, аглядальнік і член журы Міжнароднага Фонду садзейнічання новым аўтарам пры МСП "Новый современник".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: