Імя на беларускай мове:   Мікуліч Барыс Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.08.1912, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 17.06.1954, с. Машукоўка, Тасееўскі раён, Краснаярскі край).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Микулич Борис Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікуліч Барыс Міхайлавіч нарадзіўся ў г. Бабруйску ў сям’і фельчара. У 1929 г. закончыў сярэднюю школу і стаў працаваць у рэдакцыі бабруйскай акруговай газеты "Камуніст". Першыя празаічныя творы надрукаваў у 1927 г. у газеце "Камуніст" (Бабруйск). Быў членам "Маладняка". У 1930 г. пераехаў у Мінск. Працаваў у газеце "Літаратура і мастацтва", у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Вучыўся на літаратурных курсах у Маскве (1934-1935). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да 10 год пазбаўлення волі. У 1943 г. пераведзены ў катэгорыю ссыльнага. У чэрвені 1947 г. вярнуўся ў Беларусь, у лістападзе была знята судзімасць. У красавіку 1949 г. арыштаваны паўторна, высланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця прайшлі ў сяле Машукоўка Тасееўскага раёна Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1955 г. пасмяротна.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: