Імя на беларускай мове:   Коваль Леанід Іосіфавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.02.1926, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 18.04.2012, Рыга).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, драматург, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Прэзідэнт Міжнароднага таварыства гісторыі гета і генацыда яўрэяў (1993), першы прэзідэнт МАПП – Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (2002), лаўрэат прэміі Амерыканскай асацыяцыі вязняў гета (2001). Узнагароджаны медалём "За Победу над фашистской Германией", іншымі воінскімі знакамі, Еўрапейскім Залатым медалём таварыства Франца Кафкі (2002).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ковалерчик Леонид Иосифович
Псеўданімы:   Леонид Коваль
Творчасць:   Коваль (Кавалерчык) Леанід Іосіфавіч нарадзіўся ў Бабруйску, у яўрэйскай сям’і. У час вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Чымкентскай вобласці. У 1944 г. добраахвотна пайшоў на фронт. Пасля дэмабілізаціі ў 1947 г. паступіў у Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі, які скончыў у 1952 г. Леанід Коваль упершыню пачаў друкавацца ў бабруйскай абласной газеце "Савецкая Радзіма", дзе праходзіў студэнцкую практыку, а потым і працаваў, выконваючы абавязкі загадчыка аддзела. З 1959 г. Л. І. Коваль жыў у Латвіі. Галоўная тэма яго творчасці – катастрофа еўрапейскага яўрэйства, родны Бабруйск, яго гісторыя. Першы яго твор быў апублікаваны ў калектыўным зборніку "На сонечных сцежках" (1953). Імя Леаніда Коваля занесена ў расійска-ізраільскую энцыклапедыю. У 2003 г. намініраваўся на Нобелеўскую прэмію. Пісаў на рускай мове.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: