Імя на беларускай мове:   Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.02.1808, в. Панюшкавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29.12.1884, памёр у в. Люцынка, пахаваны в. Тупальшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Класік беларускай літаратуры, драматург, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Дунин-Марцинкевич Винцент Иванович
Псеўданімы:   Войт Навум, Навум Прыгаворка
Творчасць:   Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў былым фальварку Панюшкавiчы Бабруйскага раёна. У 1824 г. скончыў павятовае вучылiшча ў Бабруйску. Вучыўся ў Пецярбургскiм унiверсiтэце. З 1828 г. працаваў каморнiкам Мiнскага павятовага межавага суда, перакладчыкам каталiцкай духоўнай кансiсторыi. У 1840 г. пакiнуў службу, набыў маёнтак Люцынка каля Iвянца, дзе i пасялiўся. Лiтаратурную дзейнасць пачаў у 1840-я гады. Талент В. I. Дунiна-Марцiнкевiча быў рознабаковы: пiсаў на беларускай i польскай мовах драмы, вершаваныя аповесцi, апавяданнi, вершы. Пачаў з лiбрэта аперэт "Рэкруцкi яўрэйскi набор", "Спаборнiцтва музыкаў", "Чарадзейная вада", якiя не захавалiся. Першы друкаваны твор – камiчная опера "Сялянка" ("Iдылiя"). Пасля прэм’еры "Сялянкi" дзейнасць трупы была забаронена ўладальнiкамi, i да 1856 г. тэатр працаваў фактычна нелегальна. У 1850-я гады пiсьменнiк распрацаваў новыя жанравыя формы – вершаванае апавяданне i аповесць, баладу. Да iх лiку адносяцца: "Вечарнiцы", "Гапон", "Купала", "Шчароўскiя дажынкi", "Травiца брат-сястрыца" i "Былiцы, расказы Навума". У iх пiсьменнiк паэтызуе земляробчую працу, узвышае чалавека з народа, што сведчыць пра дэмакратызм яго эстэтычных поглядаў. Яго пяру належаць творы: "Благаславёная сям’я", "Славяне ХIХ стагоддзi" (напiсаны ў 1856 г.), "Халiмон на каранацыi" (1857), "Люцынка, альбо Шведы на Лiтве" (1861). У камедыi "Пiнская шляхта" (1866) выкрываў паразiтычную сутнасць царскага чыноўнiцтва, высмейваў каставую абмежаванасць шляхты. Сатырычная камедыя "Залёты" прысвечана праблеме парэформеннай вёскi. У 1859 г. Дунiн-Марцiнкевiч пераклаў на беларускую мову "Пана Тадэвуша" А. Мiцкевiча. Адметная роля В. I. Дунiна-Марцiнкевiча ў тым, што гэта першы прафесiйны беларускi пiсьменнiк, якi свядома прысвяцiў сваю творчасць беларускаму народу, назваўшы сябе "дударом беларускiм". Яго iмем названы Магiлёўскi абласны тэатр драмы i камедыi ў Бабруйску. У 1997 г. каля будынка тэатра ўстаноўлены бюст пiсьменнiка. У Бабруйскім касцёле і ў вёсцы Сычкава ёсць мемарыяльныя дошкі. У 2008 г. у Бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку ўстаноўлены помнік-бюст В. Дуніну-Марцінкевічу.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: