Імя на беларускай мове:   Давідовіч Мікалай Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.08.1949, в. Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэмій Саюза прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь (1999), "Золотое перо" Беларускага саюза журналістаў (2000), прэзідэнцкі стыпендыят у галіне мастацтва, літаратуры (2002).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Давидович Николай Владимирович
Псеўданімы:   Мікола Давідовіч
Творчасць:   Давідовіч Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 26 жніўня 1949 года ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна. Скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. З 1973 года па 2014 год працаваў на журналісцкай ніве: карэспандэнт, наместнік рэдактара, галоўны рэдактар Бабруйскай раённай газеты "Трыбуна працы", уласны карэспандэнт газеты "Рэспубліка" па гораду Бабруйску. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі "Залатое пяро". Мікалай Давідовіч – прыкметная фігура ў пісьменніцкім асяродку Магілёўшчыны: са сваім адметным стылем, выразнай, толькі яму ўласцівай мовай. З-пад яго пяра выйшла больш за десяць кніг публіцыстыкі, мастацкай прозы. Сярод іх – "Квецень маёй вясны", "Я выбіраю Бабруйск", "Слухаю і раздумваю", "Вугал зроку" і іншыя. У 2017 годзе ў выдавецтве "Чатыры чвэрці" надрукавана кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў "Падрэзанае крыло", якая з’яўляецца для аўтара вызначальнай. У ёй акумулявана і таленавіта пададзена жыццёвая мудрасць пісьменніка. М. Давідовіч – актыўны папулярызатар беларускай літаратуры, роднага слова. З камандай аднадумцаў, якую стварыў, а часта індывідуальна, ён выступае ў працоўных калектывах, школах, бібліятэках, аздараўленчых і іншых установах. На гэтым полі ёсць заваёвы: і ўжо не ён шукае аудыторыю, а – яна яго. З кожным разам такой аудыторыі прыбаўляецца, што не можа не радаваць. М. Давідовіч дапамагае рыхтаваць новыя літаратурныя кадры, падстаўляе плячо, ці, дакладней, пяро, там, дзе яно патрэбна. Так, ен адрэдагаваў знойдзены дзённік камандзіра разведгрупы "Сямерка" Мікалая Варожышчава, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна, а затым выдаў іх асобнай кніжкай пад назвай "Па радыёграме – у Быхаўскі раён", тое ж зрабіў і з нататкамі жыхара мястэчка Баркалабава таго ж раёна Віктара Куляшова, давёўшы іх да ладу і выпусціўшы кнігу "Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю". Цяпер ажыццяўляе праект па ўвекавечванні памяці таленавітага пісьменніка-земляка Барыса Мікуліча, які пацярпеў у сталінскія часы. Прэзідэнтскі стыпендыят у галіне культуры і мастацтва, адзначаны ганаровым знакам "За вялікі ўклад у літаратуру". За кнігу "Клічу ў будучыню" быў адзначаны прэміяй Беларускага саюза прадпрымальнікаў. Прэзідэнтскі стыпендыят у галіне культуры і мастацтва, узнагароджаны ганаровым знакам "За вялікі ўклад у літаратуру". Такія, як Мікалай Давідовіч, умацоўваюць аўтарытэт пісьменніцкага Саюза не толькі сваімі творамі, але і дзеяннямі, учынкамі, і заслугоўваюць самага высокага прызнання.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: