Імя на беларускай мове:   Герчык Міхаіл Навумавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (07.06.1932, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць – 03.06.2008, г. Мінск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1964).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Герчик Михаил Наумович
Псеўданімы:   Михаил Герчик, Моисей Герчик, Майсей Герчык
Творчасць:   Герчык Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) нарадзіўся ў г. Бабруйску ў сям’і рабочага. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі ў калгасе імя Мічурына Нова-Пакроўскага раёна Арэнбургскай (тады Чкалаўскай) вобласці, працаваў у сельскай гаспадарцы. Восенню 1944 г. сям’я вярнулася дадому. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў у піянерскай газеце "Зорька", быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 г. – рэдактар выдавецтва "Беларусь", з 1972 г. – старшы рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". У друку выступае з 1949 г. (верш у газеце "Зорька"). Пісаў на рускай і беларускай мовах. За раман "Отдаешь навсегда" адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага. Аўтар сцэнарыя мастацкага фільма "Научись танцевать" (1985).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: