Імя на беларускай мове:   Бенедзіктава Вера Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.12.1937, с. Малахава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" (2013).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бенедиктова Вера Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Вера Бенедзіктава нарадзілася ў Расіі. У 1955 г. скончыла медыцынскае вучылішча ў Яраслаўлі па спецыяльнасці фельдшар. Па накіраванні выехала на працу ў цалінны зернесаўгаз Кустанайскай вобласці Казахстана. З 1958 г. жыве ў Бабруйску. Працавала ў дзіцячых садках. Пісаць вершы пачынала яшчэ ў дзяцінстве, а калі выйшла на заслужаны адпачынак, зноў вярнулася да паэтычнай творчасці. Любоў да прыроды і людзей дапамагае ёй ствараць цудоўныя вершы. Друкавалася ў зборніках "Души лирической порывы", "Над Березиной рекой…", "Откровение", а таксама на старонках газет "Бабруйскае жыццё", "Швейник", літаратурнага штотыднёвіка "ЭШЛИ".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: