Імя на беларускай мове:   Басуматрава Святлана Міхайлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (22.11.1946, г. Мазыр, Гомельская вобласць – 29.05.2016, г. Бабруйск).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1982).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Басуматрова Светлана Михайловна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Басуматрава Святлана Міхайлаўна нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці. Бацька, Міхаіл Аўрамавіч, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаваў аграномам; маці, Валянціна Аляксандраўна, настаўніца. Дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне. У 1958 г. сям’я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліха Алтайскага краю, дзе жыла да 1962 г., затым пераехала ў Баранавіцкі раён. У 1965 г. Святлана Басуматрава паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Правучыўшыся год, перавялася ў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1966-1969). На трэцім курсе, у сувязі са смерцю бацькі, пакінула вучобу, вярнулася да маці. У 1969-1971 гг. працавала ў саўгасе "Савіцкі" Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мову ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1972 г. працавала ў Бабруйску на швейнай фабрыцы, камбінаце будаўнічых матэрыялаў, карэспандэнтам-арганізатарам шматтыражнай газеты "Рабочы". У 1982 г. стала членам Саюза пісьменнікаў БССР. У 1986 г. скончыла Маскоўскі літаратурны інстытут. Свой першы верш "Любімай настаўніцы" апублікавала ў 1960 г. у паспеліхінскай раённай газеце "За урожай" Алтайскага краю. Жыла ў Бабруйску. У 2014 годзе стала лаўрэатам прэміі імя Алеся Пісьмянкова за дасягненні ў галіне літаратуры. Памёрла 29 мая 2016 года.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: