Імя на беларускай мове:   Гінзбург Міра
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.06.1909, Бабруйск, Мінская губернія — 26 снежня 2000, Нью-Ёрк).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Амерыканская пісьменніца і рэдактар, перакладчыца мастацкай літаратуры.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Гинзбург Мирра
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Іосіфа Гінзбурга і Броні Гейер. У 1923 годзе сям’я Гінзбургаў пераехала ў Лібаву, з 1930 года пасялілася ў Нью-Ёрку. З 1938 года пачала сур’ёзна займацца мастацкімі перакладамі. Пераклала такія творы, як "Азеф" Р. Гуля (1962), "Историю советской литературы" Веры Аляксандравай (1963), "Закат" І. Э. Бабеля; "Бег", "Жизнь господина де Мольера", "Мастер и Маргарита", "Роковые яйца", "Собачье сердце" М. А. Булгакава, "Мы" Я. І. Замяціна, "Рассказы" М. М. Зошчанкі, "Котлован" А. П. Платонава, "Мышкина дудочка" А. М. Рэмізава, "Поручик Киже" Ю. М. Тынянава. З’яўлялася членам многіх прэстыжных амерыканскіх арганізацый: Асацыяцыі амерыканскіх перакладчыкаў, Гільдыі пісьменнікаў, Міжнароднага ПЭН клуба. Аўтар больш за дваццаць анталогій і зборнікаў дзіцячых казак.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: