Імя на беларускай мове:   Каваленка Галіна Мікалаеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   4 верасня 1964 г., в. Глініца Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтка.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Коваленко Галина Николаевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Каваленка Галіна Мікалаеўна нарадзілася 4 верасня 1964 года ў вёсцы Глініца Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1994 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці "бібліятэкар-бібліёграф". З 1988 года працуе бібліятэкарам у Ленінскай сельскай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна". З’яўляецца ініцыятарам стварэння музейнага пакоя "Беларуская хатка" на базе Ленінскай сельскай бібліятэкі, дзе адлюстравана этнаграфія вёскі Леніна. Фонд "Беларускай хаткі" сістэматычна папаўняецца. Каваленка Г.М. піша вершы, легенды, паданні, краязнаўчыя нарысы. Вельмі любіць сваю малую Радзіму, родную мову, сваіх землякоў. Усю гэту любоў адлюстроўвае ў сваіх вершах. Аўтар зборніка вершаў "З любоўю да роднага краю" (2022). Член народнага паэтычнага аб’яднання "Світанак" Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Пераможца конкурса прафесійнага майстэрства "Бібліятэкар года – 2023". Занесена на Дошку гонару дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна". Прымае актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: