Імя на беларускай мове:   Манько Дзіна Мікалаеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   9 красавіка 1970 г., в. Волата Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтка.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Манько Дина Николаевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Манько Дзіна Мікалаеўна нарадзілася 9 красавіка 1970 года ў пасёлку Волата Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Пісаць вершы пачала яшчэ ў школе. Некаторыя з іх публікаваліся ў раённай газеце. І так склаўся лёс, што ў далейшым стала супрацоўнікам раёнкі: 26 гадоў − такі прафесійны шлях у журналістыцы. Зараз працуе ў аддзеле прымусовага выканання Краснапольскага раёна. У першыя гады працы ў газеце друкавала і свае вершы. Але гэта было вельмі рэдка і пад псеўданімам. А потым і зусім закінула гэтую справу… Вярнулася да забытага праекту толькі ў 2022 годзе – заахвоціў 90-гадовы юбілей раёнкі. З гэтага верша, можна сказаць, і пачаўся творчы шлях Манько Дз.М. як паэта. Творчасць для Дзіны Мікалаеўны – гэта і патрэба душы, і магчымасць падзяліцца з чытачом сваім светапоглядам, думкамі. У сваіх вершах ёй падабаецца ствараць гісторыі. З той мэтай, каб такім чынам ужо з першых радкоў выклікаць у чытача цікавасць, пытанне “а што будзе далей?”, альбо жаданне паразважаць над сэнсам твора. Як паэт удзельнічала ў раённых паэтычных конкурсах, рэгіянальных святах паэзіі “Вянок Аляксею Пысіну”, міжрэгіянальным паэтычным конкурсе «Браславская обитель». У творчай скарбонцы ёсць дыпломы пераможцы. У 2024 годзе пабачыў свет зборнік вершаў Дз. Манько “Хрызантэмы познія”.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: