Імя на беларускай мове:   Яўсеенка Галіна Мікалаеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   18 верасня 1947, г. Хабараўск
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Аляксея Пысіна Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта (2019)
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Евсеенко Галина Николаевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Скончыла Краснапольскую сярэднюю школу № 1. Яшчэ са школьных гадоў пісала вершы, іх ужо друкавалі ў раённай газеце. У 1973 годзе скончыла універсітэт марксізму-ленінізму. А ў 1990 годзе завочна скончыла Жыліцкі саўгас-тэхнікум. Працавала ў рэдакцыі раённай газеты "Чырвоны сцяг", дзе шмат гадоў вяла раённае радыё, што было аддзелам радыёвяшчання газеты. Пісала ўвесь час вершы, якія друкаваліся ў газеце, у тым ліку ў "Магілёўская праўда", а так жа артыкулы на розныя тэмы. Вяла старонку пра прыроду"Светлячок". Стаж у раённай газеце" Чырвоны сцяг " — 37 гадоў. За гады працы ўзнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі раённага, абласнога і рэспубліканскага значэння за ўдзел у розных паэтычных конкурсах, у тым ліку Саюза журналістаў Беларусі, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Ветэран працы.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: