Імя на беларускай мове:   Любчанка Алена Ігараўна (Алена Курэк)
Гады жыцця, месца нараджэння:   27.07.1982, г. Магілёў
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". У 2021 годзе стала адным з пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага стартапа LіtUP.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Елена Игоревна Любченко
Псеўданімы:   Елена Курек
Творчасць:   Алена Ігараўна Любчанка (Курэк) (творчы псеўданім – Алена Курэк) нарадзілася 27 ліпеня 1982 года ў горадзе Магілёве. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, працуе педагогам дадатковай адукацыі ДУА "Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва", з’яўляецца кіраўніком аб’яднання па інтарэсах тэатральнай студыі "Натхненне". Вядзе актыўную работу з вучнямі па прыцягненню іх да чытання і тэатралізацыі твораў. У творчай скарбонцы Алены больш за 160 твораў – вершаў, казак, загадак, расказаў. З іх больш за 90 публікавалася ў беларускіх выданнях: у газеце "Веснік Магілёва", у дзіцячых часопісах "Непоседа", "Умняша", "Умняшины книжки", "Зайкина школа", "Шустрик", "Сказка на ночь", "Шапокляк". Вершы, казкі, загадкі і апавяданні Алены Курэк, якія выйшлі ў друк, ужо знайшлі свайго чытача па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Яны размяшчаюцца на інтэрнет-рэсурсах. У 2021 годзе яна стала адным з пераможцаў Рэспубліканскага літаратурнага стартапа LіtUP, у 2023 годзе ў выдавецтве "Народная асвета" выйшла першая кніга Алены Курэк "Мальчишкины рассказы", куды ўвайшлі апавяданні для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Артысты Магілёўскай абласной філармоніі паводле казкі Алены Курэк "Сила доброго слова" паказваюць музычны спектакль. На YouTube канале Алена Курэк прадстаўляе свой праект "В гостях у Няши Растяпкиной!". Разам з яркім і пацешным персанажам, яна акунае дзяцей у свет цудоўных фантазій і займальнага чытання, знаёміць юных чытачоў са сваёй творчасцю.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: