Імя на беларускай мове:   Сыч Міхаіл Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   07.02.1966 г., г. Крычаў, Магілёўская вобласць.
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца конкурсу «Памяць месца» ў Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, лаўрэат Усерасійскага літаратурнага конкурсу «Героі Вялікай Перамогі». Адзначаны Ганаровым знакам прызёра Усерасійскага конкурсу «Героі Вялікай Перамогі, памятным медалём «75-годдзе Вялікай Перамогі», «За заслугі ў ваенна-патрыятычным руху Расіі», Залатым медалём і Падзячным лістом ад Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі за бясцэнны творчы матэрыял і актыўны ўдзел пры правядзенні фестывалю ваенна-патрыятычнай песні і танца «Крылы Перамогі», прымеркаванага да памятнай даты ўшанавання Героя Савецкага саюза Мікалая Кітаева. Пераможца V рэгіянальнага свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» ў намінацыі: «Ганаруся малой Радзімай сваёй» і «Вольная тэма».
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сыч Михаил Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Міхаіл Іванавіч Сыч нарадзіўся ў г. Крычаве. Да службы ў войску актыўна займаўся спортам, быў чэмпіёнам Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Праяўляў вялікую цікавасць да прыкладных навук. Удзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы, дзе займаў прызавыя месцы. Службу праходзіў у в/ч 83149, у 3-й асобнай гвардзейскай Варшаўска-Берлінскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 3-й ступені брыгадзе спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ ВС СССР на пасадзе старэйшага разведчыка. У 2019 годзе ў свет выйшла сумесная кніга А. Болдоўскага і М. Сыча «Малой Радзімы героі», у якой у вершах і прозе расказана пра знакамітых землякоў, якія праславілі сваімі подзвігамі і працоўнымі здзяйсненнямі горад Крычаў, «Старонкі мужнасці» (2019), больш за дзесятак вершаў аўтара у дадзенай кнізе У 2020 годзе нарадзілася новая кніга «Тваі героі, Клімавічы», а таксама «Афганскай вайны ветэраны»(2020). У 2021 годзе выйшла з друку кніга «Гераічныя лёсы», у ёй ушанавана памяць аб героях вайны і працы Краснапольшчыны.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: