Імя на беларускай мове:   Матлак Ірына Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   13 жніўня 1995 г.
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ирина Александровна Матлак
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ірына Матлак – сучасная беларуская пісьменніца, аўтар твораў у жанры фэнтэзі. Нарадзілася 13 жніўня 1995 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння школы Ірына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава на мастацка-графічны факультэт. З дзяцінства захаплялася рознымі відамі творчасці: займалася балетнымі танцамі, маляваннем і вучылася ў музычнай школе. Першая спроба пяра адбылася ў дзесяць гадоў – тады гэта былі невялікія аповеды пра прыроду і вершы. У падлеткавыя гады Ірына зачытвалася раманамі для дзяўчынак. Кожны дзень пасля школы хадзіла ў дзіцячую бібліятэку і брала навінкі любімай серыі. На фоне любові да падлеткавай літаратуры пачала пісаць свае гісторыі ў тым жа жанры. Спачатку гэта былі невялікія апавяданні, затым аповесці. На першых курсах вучобы ва ўніверсітэце малявала на заказ партрэты, захаплялася графікай. Разам з тым расло захапленне пісьменніцтвам. Гэта былі ўжо не падлеткавыя гісторыі, а моладзевыя раманы з элементамі фэнтэзі. Дзяўчыне заўсёды падабаліся казкі і выдуманыя сусветы. Яе захаплялі фантастычныя фільмы, серыялы і кнігі. Такія захапленні адбіліся на выбары жанру. Некалькі гадоў Ірына пісала раманы і адпраўляла іх у розныя выдавецтвы, але адказу не было. Нгледзячы на гэта, Ірына не здавалася і працягвала працаваць, бо яе самай галоўнай марай было выданне кнігі. У 2016 годзе яна вырашыла выкласці раманы на літаратурную анлайн -платформу. Ужо праз некалькі месяцаў маладая пісьменніца нечакана для сябе набрала некалькі тысяч падпісчыкаў, атрымала камерцыйны статус і патрапіла ў топ аўтараў на сайце. Электронныя кнігі пачалі прыносіць першыя прыбыткі. Ішоў апошні курс навучання ва ўніверсітэце. Да гэтага моманту ў Ірыны ўжо сфарміравалася свая аўдыторыя і высокі рэйтынг твораў. Дзяўчына вырашыла адправіць рукапіс сваёй кнігі «Академия пяти стихий. Иссушение» ў маскоўскае выдавецтва «Альфа-книга». Станоўчы адказ прыйшоў усяго праз тыдзень. З асабістых успамінаў: – «Мабыць, гэта быў адзін з лепшых момантаў майго жыцця. Гадзіннік паказваў амаль гадзіну ночы, я сядзела за кампутэрам і ўжо збіралася ісці спаць. Напрыканцы вырашыла праверыць пошту і, убачыўшы ліст з выдавецтва, не паверыла сваім вачам! Праз пару дзён я паехала ва ўніверсітэт здаваць дзяржаўныя іспыты і атрымала вышэйшыя балы. Дагэтуль памятаю тое пачуццё эйфарыі – на вуліцы золкі канец лютага, халодны вецер праймае наскрозь. Я выходжу з універсітэта, у твар ляцяць калючыя дажджавыя кроплі... але адчуваю сябе самым шчаслівым чалавекам у свеце. Іспыты скончаны. Хутка ў свет выйдзе мая першая друкаваная кніга. Я – пісьменнік! У мяне атрымалася...» Супрацоўніцтва з «Альфа-кнігай» стала плённым, выпускаліся па дзве-тры кнігі ў год. У 2020 годзе Ірына ўвайшла ў лонг-ліст конкурсу «Новая детская книга», арганізаванага выдавецтвам «Росмэн», з творам «Поющие пруды». Ирына Матлак аўтар дванаццаці друкаваных кніг. Адзін з самых папулярных раманаў «Лисы выбирают сладости» перавыдаецца ў выдавецтве Rugram. Пісьменніца супрацоўнічае з аўдыёвыдавецтвам «Ардис», таму яе кнігі можна купіць і паслухаць у аўдыёфармаце.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: