Імя на беларускай мове:   Лескавец Аляксандра Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (18.01.1989, в. Колбча, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь” (2018). Пераможца гарадскога конкурсу «Мой друг, Отчизне посвятим души прекрасные порывы» (дыплом 2 ступени) (2001).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лесковец Александра Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзілася ў вёсцы Колбча Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 2006 годзе скончыла Калбчанскую сярэднюю школу, у 2011 годзе скончыла Бабруйскі філіял УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт” па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. З 2011 па 2013 гг. працавала ў бібліятэцы імя Н.К. Крупскай у г. Бабруйску. Цяпер працуе ў УАЗ “Бабруйская гарадская паліклініка №3” медыцынскім рэгістратарам. З дзяцінства захаплялася паэзіяй. Першы верш напісала ў дзевяць гадоў. У 2006 годзе ў г.Клічаве стала пераможцам конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 20 гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Друкавалася ў часопісах: “Гаспадыня”, “ЭШЛИ”, “Приокские зори”, “Западная Двина” і газетах: “Магілёўскія ведамасці”, “Бабруйскае жыццё”, “Трыбуна працы”, «Медицинский вестник», “Сцяг Саветаў”. У 2015 годзе ўзнагароджана дыпломам лаўрэата Міжнароднага музычна-паэтычнага фестывалю “Интереальность” за высокае творчае майстэрства і актыўны ўдзел у працы фестывалю. Атрымала дыплом I ступені за ўдзел у літаратурным конкурсе “У нашай памяці жыве”, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці паэта-франтавіка Аляксея Васільевіча Пысіна, па тэме “Веліч неўміручага подзвігу”. У 2018 годзе стала фіналістам Міжнароднага літаратурнага форуму “Славянская лира – 2018”. У 2019 годзе заняла 2 месца на міжрэгіянальным літаратурным фестывалі “Звучание русского стиха” ў намінацыі “Героико-патриотическая лирика”. У 2021 годзе заняла II месца ў літаратурным конкурсе «Живое слово» памяці праваслаўнага князя Аляксандра Неўскага, арганізаваным пры ўдзеле Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. У 2021 годзе па рашэнні журы заняла II месца ў Міжнародным літаратурным фестывалі “Славянская лира – 2021” у намінацыі “Поэзия. Свободная тематика”. Узнагароджана дыпломам III ступені за ўдзел у Міжнародным Літаратурным конкурсе памяці Канстанціна Сіманава “Это нужно – не мертвым! Это надо – живым!”. Пераможца 3 міжрэгіянальнага літаратурнага фестывалю “Звучание русского стиха 2022”. Пераможца абласнога конкурсу “ЗОЖ в творчестве 2022” на лепшы творчы матэрыял сярод насельніцтва Магілёўскай вобласці ў намінацыі “Поэтическое произведение”.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: