Імя на беларускай мове:   Іванова Юлія Генадзеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.05.1976, г. Крычаў, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца, паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Дыпламант II ступені міжнароднага конкурсу літаратурна – мастацкай творчасці «Мір дзяцінства – мір дабра і святла» (2016). Пераможца літаратурнага конкурсу, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння М. А. Булгакава і 50-годдзю выхаду ў свет рамана «Майстар і Маргарыта» (2016). У 2018 годзе ўзнагароджана Граматамі праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі, Бранскай абласной грамадскай пісьменніцкай арганізацыі і Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Член Бранскага абласнога літаратурнага аб’яднання пры Саюзе пісьменнікаў Расіі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Иванова Юлия Геннадьевна
Псеўданімы:   Аида Юг, Юлия Прудникова, Юлия Нетбай
Творчасць:   Юлія Генадзеўна Іванова нарадзілася 24 мая 1976 года ў Крычаве. Пасля пераезду ў Бранскую вобласць вучылася ў Меленскай сярэдняй школе, затым у БГНУ ім. Пятроўскага. Філолаг. Працоўная дзейнасць – у сферы адукацыі і культуры. Сцэнарыі апублікаваны (пад імём Юлія Пруднікава, Юлія Нетбай) у часопісах "Сцэнарыі і рэпертуар", "ШыК". Некалькі твораў размешчаны ў зборніках "Спяваюць каханне вам анёлы-паэты. Кніга 27" (Масква, 2009), "Дару любоў і прымаю" (Санкт-Пецярбург, 2013), "Па струнах душы" (2014), "Думкі ўслых над гарызонтам" (2015), "Думкі ўслых над гарызонтам II" (2016), "Сонечны дожджык" (2016), міжнародным літаратурным альманаху "Метамарфозы" (№1,3,4-2016). З’яўляецца ініцыятарам стварэння і яе нязменным кіраўніком Старадубскага літаратурнага аб’яднання "Чароўнае пяро". Разам з аналізам творчасці пісьменнікаў і асветніцкімі літаратурнымі гасцінымі Ю. Г. Іванова робіць упор на пастаяннае ўдасканаленне майстэрства і выступленні паэтаў перад рознымі аўдыторыямі. "З табой" – першы паэтычны зборнік Юліі Івановай, у які ўвайшлі выбраныя вершы дваццацігадовага творчага шляху. Асноўныя тэмы яе лірыкі – роздум аб жыцці, успаміны і любоў ва ўсіх праявах. Містычныя вобразы раскрываюць усю гаму пачуццяў, перапаўняюць душу паэткі і падахвочваюць яе да творчасці. "Горад добрых людзей" – калектыўны зборнік твораў лаўрэатаў і экспертаў журы літаратурна-мастацкага конкурсу "Лісце дуба – 2019" ў рамках III Міжнароднага з’езда літаратурных аб’яднанняў "Лісце дуба" ў горадзе Старадубе Бранскай вобласці ў які ўключаны вершы Юліі Івановай і складальнікам якога яна з’яўляецца.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: