Імя на беларускай мове:   Марозаў Анатоль Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (7 лютага 1962 года, в.Нежкаў, Бялыніцкі раён – 28 чэрвеня 2020 года).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага саюза журналістаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Морозов Анатолий Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся 7 лютага 1962 года ў вёсцы Нежкаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. З 1965 па 1977 гады разам з бацькамі пражываў у вёсцы Сіманавічы Круглянскага раёна. Бацька, Марозаў Іван Антонавіч, працаваў дырэктарам, настаўнікам Сіманаўскай васьмігадовай школы. Пасля школы паступіў у Мінскі знергетычны тэхнікум, а пасля яго заканчэння працаваў на Магілёўскай ЦЭЦ №2. Служыў у радах Савецкай Арміі. У 1988 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Аркадзя Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя». Працаваў у райкамах камсамола і КПБ, раённым камітэце народнага кантролю, Бялыніцкім мастацкім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі, Бялыніцкім ПТВ-217. З 1992 года працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў ДУА «Свяцілавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна». Анатоль Іванавіч з’яўляўся кіраўніком пошуковай групы «Следапыт» грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб «Вікру», створанай на базе школы. Першыя вершы і апавяданні пачаў пісаць у арміі. З 1989 года рэгулярна друкаваўся на старонках раённай газеты «Зара над Друццю»; абласных газетах «Магілёўская праўда», «Ратуша», «Зямля і людзі», «Магілёўскія ведамасці»; рэспубліканскіх «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Беларускі час», «Краязнаўчая газета», а таксама ў часопісах «Дыялог», «Магілёўская даўніна», «Могилёвские епархиальные ведомости», «Могилёвский поисковый вестник»; краязнаўчых зборніках «Прыдняпроўе», «Магілёўшчына». Адзін з аўтараў кнігі-хронікі «Памяць. Бялыніцкі раён». Аўтар кніг «Зямля бялыніцкая», «Бялыніцкі манастыр», «Бялыніцкі лясгас» (у сааўтарстве), «Бялыніцкае падполле», «Нарысы гісторыі 600-га партызанскага палка». Член Беларускага саюза журналістаў. Памёр 28 чэрвеня 2020 года.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: