Імя на беларускай мове:   Яўсееў Рыгор (Ягор) Мінавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.09.1942, в. Барок, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць – 26.12.2004).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Сатырык, гумарыст, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў СССР (1983).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Евсеев Григорий Минович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў у калгасе, у бялыніцкай раённай газеце "Зара камунізму", у рэдакцыі часопіса "Полымя" (1973-1975), у Дзяржкамвыдзе БССР (1975-1977), старшым рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура" (1977). Друкавацца пачаў з 1961 г. у "Магілёўскай праўдзе", рэспубліканскім перыядычным друку. Пісаў сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, вершаваныя фельетоны, якія змяшчаліся ў "Вожыку". У сваіх творах выкрываў лайдакоў, п’яніц, раскрадальнікаў народнага дабра, хабарнікаў, аматараў пажывіцца за чужы кошт. Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, французскіх, чэшскіх паэтаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: