Імя на беларускай мове:   Стасенка Вера Сяргееўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   в. Дварэц, Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Стасенко Вера Сергеевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзілася ў вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. У 2008 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці "Выкладчык гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін". Большую частку працоўнай дзейнасці настаўнічала, апошнія гады працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Слаўгарадскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Творчасцю займаецца з дзяцінства, але прафесійна ставіцца да літаратурнага накірунку пачала перад выданнем кнігі вершаў "Я не спешу" (Мінск, 2017). Аўтар 7 кніг на беларускай і рускай мовах. Шмат увагі Вера Сяргееўна аддае працы ў краязнаўчым накірунку. Вядзе даследаванні архітэктурных помнікаў, вывучае аўтабіяграфіі людзей, якія ўславілі нашу краіну. Яе даследчыя артыкулы друкуюцца ў перыядычных выданнях Рэспублікі Беларусь. У Слаўгарадскай раённай газеце "Прысожскі край" прымае непасрэдны ўдзел пры падрыхтоўцы да друку "Літаратурнай гасцёўні" для літаратурнай старонкі. Вера Стасенка з 1996 года з’яўляецца членам Рагачоўскага літаратурнага аб’яднання "Натхненне", а з 2019 года – літаратурнага аб’яднання "НОВАЯ БЕЛІЦА", з 2020 года – член Міжнароднай грамадскай арганізацыі "Союз писателей и мастеров искусств".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: