Імя на беларускай мове:   Бондараў Аляксандр Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1956 г., г. Орша, Віцебская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член літаратурнага аб’яднання "Ветэран" г. Магілёва.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Александр Николаевич Бондарев
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аляксандр Бондараў нарадзіўся ў 1956 годзе ў г.Оршы. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. Працаваў на розных пасадах у сістэме адукацыі і больш васемнаццаці гадоў быў прарэктарам па навучальнай рабоце абласнога інстытута развіцця адукацыі. Настаўнік і метадыст вышэйшай катэгорыі. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар вынаходстваў і навуковых артыкулаў па фізіцы плазмы, больш за 40 артыкулаў па пытаннях развіцця адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых. Дыпламант абласных літаратурных конкурсаў. Член літаратурнага аб’яднання "Ветэран" г. Магілёва. Аўтар чатырох літаратурных зборнікаў вершаў і прозы: "Времени",2010 г.; "Завтра", 2016 г.; "Расскажи мне что-нибудь", 2019 г.; "Опустите руку в Тихий океан", 2021 г. Вершы Аляксандра Бондарава прыцягваюць шчырасцю, напоўнены любоўю, жыццялюбствам, надзеяй. У апошняй кнізе прозы "Опустите руку в Тихий океан" чытачу прапануюцца дзве аповесці, апавяданні і замалёўкі. Творы заснаваны на біяграфічным матэрыяле, прасякнуты настальгічным настроем. Аўтар спрабаваў па магчымасці дэкарыраваць апісаныя падзеі выдумкай, увасобіць іх у мастацкай форме, каб выклікаць у чытача жаданне разважаць пра жыццё, час, сяброўства, каханне.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: