Імя на беларускай мове:   Пярун Галіна Сяргееўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   Заслаўе, Мінская вобласць
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Перун Галина Сергеевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Галіна Сяргееўна Пярун нарадзілася ў горадзе Заслаўе Мінскай вобласці. Скончыла Барысаўскае медыцынскае вучылішча і з 1996 года працуе ў Магілёўскай паліклініцы No7 медыцынскай сястрой. Пісаць пачала яшчэ ў школе. У дзяцінстве пісала фантастычныя аповесці. Потым з’явіліся першыя раманы. У 2013 годзе паступіла на завочнае аддзяленне МДУ імя А.А.Куляшова на спецыяльнасць "дашкольная адукацыя". З гэтага моманту стала пісаць для дзяцей. Задумалася пра важнасць роднай мовы і яе выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці. Стала распрацоўваць і ўкараняць у практыку ўласныя дыдактычныя гульні, загадкі, казкі на беларускай мове. Галіна Пярун – часты госць магілёўскіх бібліятэк і навучальных устаноў. Праводзіць вялікую выхаваўчую работу сярод моладзі. Прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах літаратурнай гасцёўні "Магія слова". Аўтар кніг "Прости", "Воля судьбы", "Прыгоды сяброў і добрыя парады ад Усімдапамагайкіна". Замужам. Мае траіх дарослых дзяцей. Жыве ў Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: