Імя на беларускай мове:   Марчанка Валянціна Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   21.11.1958, в. Ярмолінка Краснагорскі раён, Бранская вобласць, Расійская Федэрацыя
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Мастацкі кіраўнік народнага фальклорнага калектыву "Горскія харашухі". Кіраўнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання "Світанак".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Марченко Валентина Александровна
Псеўданімы:   Валянціна Аляксандрава
Творчасць:   Педагог па адукацыі. Пасля заканчэння Суражскага педагагічнага вучылішча працавала настаўнікам у Латакоўскай сярэдняй школе. З 1981 года жыве і працуе ў Беларусі, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. Куляшова. Працавала настаўнікам, дырэктарам школы, метадыстам. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю педагога і метадыста. З’яўляецца стваральнікам і мастацкім кіраўніком вядомага ў раёне і вобласці народнага фальклорнага калектыву "Горскія харашухі", пастаяннага ўдзельніка і неаднаразовага лаўрэата, дыпламанта абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў, святаў. З 2014 года – метадыст па традыцыйнай культуры раённага Цэнтра культуры ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна". Захапляецца паэзіяй, прозай, выяўленчым мастацтвам, фатаграфіяй. Узнагароджана шматлікімі граматамі і дыпломамі, нагрудным знакам "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь". У 2012 і 2017 гадах была ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй імя А. Пысіна, зацверджанай Краснапольскім райвыканкамам, за папулярызацыю беларускай мовы, літаратурнага слова, традыцыйнай культуры. Публікуецца ў СМІ, піша краязнаўчыя артыкулы, нарысы, праводзіць экспедыцыйныя даследаванні. Лаўрэат II Рэспубліканскага конкурсу "Адвечнае" X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня". Адзначана падзякай міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама, падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў. Не губляе сувязі са сваёй малой радзімай. Менавіта вёсцы дзяцінства прысвечаны зборнікі "Настальгія мая светлая", "З радзімаю зямлёй не развітаюсь", працятыя горыччу, смуткам па знікаючых вёсках.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: