Імя на беларускай мове:   Вярбіцкі Георгій Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1922, д. Чарнавусы Мсціслаўскага раёна – ???)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Вербицкий Георгий Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Георгій Іванавіч Вярбіцкі нарадзіўся ў 1922 годзе, у вёсцы Чарнавусы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і сельскага настаўніка. Скончыў Пячонкаўскую сярэднюю школу, два курсы Лужеснянскага сельгастэхнікума і, ужо пасля вайны, у 1964 годзе, інстытут народнай гаспадаркі імя. С. М. Куйбышава ў г. Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце і ў партызанах у брыгадзе “Чэкіст”. У сакавіку 1945 году быў цяжка паранены і вярнуўся дадому інвалідам другой групы. Пісаць пачаў яшчэ да вайны, будучы студэнтам, але вайна, а затым жыццёвыя клопаты надоўга перапынілі літаратурную дзейнасць, да якой вярнуўся толькі ў 1989 годзе. З 1989 года з’яўляецца пастаянным аўтарам літаратурнай старонкі газеты “Ударны фронт”. Друкаваўся ў літаратурна-мастацкім весніку “Надежда”. З’яўляецца сааўтарам зборнікаў вершаў “Легких кружев волшебная стая” 1993 г. і “Веселка над Шкловщиной” 1994 г. У гэтым зборніку чытач знойдзе сардэчныя радкі пра каханне і вернасць, лірычны роздум пра родны край, пра праблемы сённяшняга дня. З асаблівай цеплынёй аўтар піша пра баявых сяброў, з якімі прайшоў па дарогах вайны. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Ветэран” пры Магілёўскім гарадскім савеце ветэранаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: