Імя на беларускай мове:   Сыранкоў Сяргей Мікалаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.06.1958, г. Холмск Сахалінская вобласць, Расійская Федэрацыя)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Сыранков Сергей Николаевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Па склаўшымся абставінам праз тры гады разам з маці пакінуў Сахалінскі край і з’ехаў на радзіму маці ў г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У 1975 годзе скончыў Краснапольскую сярэднюю школу, пасля чаго набыў прафесію электразваршчыка, потым служыў у арміі ў ракетных войсках. Пасля службы ў арміі ў 1978 годзе каля года працаваў электразваршчыкам на краснапольскім ільнозаводзе. Як актыўны рабкор быў запрошаны на працу ў раённую газету "Чырвоны сцяг", дзе адпрацаваў тры гады. З адзнакай скончыў Універсітэт марксізму-ленінізму, аддзяленне журналістыкі, пасля чаго быў накіраваны на працу ў якасці старшыні раённага камітэта ДАСААФ, дзе адпрацаваў дзевяць гадоў. Узнагароджаны шматлікімі граматамі дадзенага грамадства, у тым ліку і граматай агульнасаюзнага ўзроўню. Працаваў старшынёй раённага спартыўнага камітэта. Скончыў Магілёўскае вучылішча культуры. Прымаў удзел у пастаноўках спектакляў Краснапольскага раённага тэатра, у далейшым працаваў у якасці рэжысёра. Першы спектакль у яго пастаноўцы называўся "Жаніх па перапісцы". Шмат тэатральных паказаў было пастаўлена пад кіраўніцтвам В.І. Ермаловіча. Лаўрэат III Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, узнагароджаны медалём. Воляю лёсу, жыццёвы шлях прывёў яго на ніву сістэмы грамадзянскай абароны, дзе адпрацаваў да выхаду на пенсію. Жанаты, ёсць дарослы сын. Пісаць вершы пачаў з 1976 года. Спачатку гэта былі лісты ў вершах для сябровак і вайсковых таварышаў, потым усё перарасло ў прафесійнае вершаскладанне. У савецкі час друкаваўся ў многіх абласных, рэспубліканскіх і нават агульнасаюзных друкаваных выданнях, але больш за ўсё ў газеце "Чырвоны сцяг". Пераможца раённага конкурсу вершаў, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі. Асноўны штуршок для напісання вершаў, аўтар лічыць, яму даў наш зямляк, знакаміты паэт Аляксей Пысін.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: