Імя на беларускай мове:   Брагін Уладзімір Рыгоравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (? 1896 – 03.07.1972, г.п. Краснаполле, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Савецкі пісьменнік і драматург, пісьменнік-фантаст, сцэнарыст, лібрэтыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член СП СССР (1937).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Брагин Владимир Григорьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пачаў публікавацца з 1918 года. З 1922 года загадваў рэдакцыяй часопіса "Зорка", выконваў абавязкі загадчыка выдавецтва "Работнік зямлі і лесу". Служыў таксама прадстаўніком па культурна-арганізацыйных пытаннях сельскагаспадарчай кааперацыі. У канцы 1920-х гадоў рэдактар у часопісу "Гудок". З 1930 года пісаў лібрэта для опер, п’есы, сцэнарыі, пісаў таксама для радыёпастановак. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі забеспячэння дзяцей пісьменнікаў. Аўтар фантастычнага рамана "У краіне дрымучых траў" (1948). Іншы фантастычны раман пісьменніка "Шукальнік згубленых тысячагоддзяў" застаўся незавершаным з-за смерці пісьменніка (яго скончыла жонка пісьменніка Марыя Качалава), выдадзены ў 1974 годзе пад назвай "Шукальнік страчанага тысячагоддзя". Да канца свайго жыцця Брагін складаў для дзяцей апавяданні і казкі пра прыроду, аб звярах і птушках, усякай іншай жыўнасці, якія і складаюць змест яго кніг. У апошнія гады жыцця Уладзімір Брагін па заданню Саюза пісьменнікаў значную ўвагу надаваў працы з маладымі літаратарамі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: