Імя на беларускай мове:   Акушка Надзея Паўлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   11.07.1948, в. Васілёўка, Гомельская вобласць
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь” (2015–2023). Старшыня Бабруйскага аддзялення Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь” (2015–2023).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Акушко Надежда Павловна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Надзея Паўлаўна Акушка нарадзілася ў в. Васілёўка, Гомельскай вобласці. Вучылася ў сярэдняй школе № 13 Бабруйска. Скончыла Віцебскае вучылішча мастацкай прамысловасці, Гомельскі кааператыўны тэхнікум. Пачатак працоўнай дзейнасці – Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў, апошнія 18 гадоў да пенсіі – Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў. Жыве ў Бабруйску. Пісаць вершы пачала са школьных гадоў. Друкавалася ў газетах "Трыбуна працы", "Бабруйскае жыццё" і інш. Удастоена дыплома другой ступені ў паэтычным конкурсе "В достойную оправу жемчуга – 2014", у намінацыі "Лирика", увайшла ў шорт-ліст Міжнароднага музычна-паэтычнага фестывалю "Интереальность" – 2015 и 2016, з’яўляецца лаўрэатам конкурсу "Под небом Рязанским" – 2016 г. Заняла першае месца ў гарадскім конкурсе "Проза – 2016" за аповесць "Анютино счастье". Аўтар кніг: "Я из тех, кому нравится жить", якая выйшла ў калекцыйнай серыі "Бобруйский почерк", "Анютино счастье", "Я расскажу вам про любовь", "Весь мир любя".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: