Імя на беларускай мове:   Амельчанка Аляксандра Васільеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1988, в. Наваельня Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Омельченко Александра Васильевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 2005 годзе скончыла Краснапольскую сярэднюю школу. У 2010 годзе закончыла дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны ў Гомелі. Са студзеня 2014 г. працуе ў ДУА "Сярэдняя школа г.п. Краснаполле" настаўніцай замежнай мовы. Вершы пачала пісаць з 2015 г. Свае вершы публікавала ў Інтэрнэце, дзе была заўважана аўтарам літаратурнага праекта "Хроники настроения" Вікторыяй Курганавай. Яна і прапанавала апублікаваць вершы ў сваім зборніку сучаснай паэзіі і прозы "Хроники настроения" серыі "Литература XXI века", заснаванай у 2017 годзе. У зборнік увайшлі 3 верша: "Напутствие", "Не хочу", "Почему люди лгут". У 2019 годзе прыняла ўдзел у V рэгіянальным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг", дзе была ўзнагароджана Дыпломам III ступені ў намінацыі "Паэзія".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: