Імя на беларускай мове:   Ластачкіна Святлана Ільінічна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.07.1976, в. Цёмны Лес, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, навеліст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры кадастра і зямельнага права БДСГА. Член народнага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова". Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Белая акацыя" (2015), пераможца абласнога літаратурнага конкурсу "Скарынавай душой узлашчанае слова" (2017), раённых літаратурных конкурсаў "Зямлі маёй чароўныя напевы" (2018),"Дороги памяти живые" (2019). Дыпламант І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" (2021. Намінацыя "Натхняе родная зямля"). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Велеміра Хлебнікава (ІСП, 2018).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ласточкина Светлана Ильинична
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ластачкіна Святлана Ільінічна нарадзілася ў в. Цёмны Лес Дрыбінскага раёна, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры кадастра і зямельнага права БДСГА, празаік, навеліст, член народнага літаратурнага аб’яднання "Роднае слова" пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1998 г. У 2011-2012 гг. працавала інжынерам-аграметэаролагам ДУ "Рэспубліканскі метэаралагічны цэнтр" (г. Мінск). З’яўляецца аўтарам некалькіх песень, мае навыкі акцёрскага майстэрства і вопыт здымак у праектах пры кінастудыі "Беларусьфільм". Удзельнік конкурсаў: Маскоўскай літаратурнай прэміі (ІСП, 2015), Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Родны дом" (СПб, 2016), Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Славянская ліра-2017” (СП “Полацкая галіна”, 2017), намінант на прэмію імя В. Хлебнікава (ІСП, 2018). Друкавалася ў часопісе "Метамарфозы", ў калектыўных зборніках "Современники и классики", "Славянская лира-2017", "Золотой колос”, "Российский колокол", "На крылах натхнення". Святлана Ільінічна – дыпламант конкурсу на лепшы твор у галіне літаратурнай творчасці, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, які праходзіў пад патранажам УА БДСГА ў снежні 2017 года ў г. Горкі. Дыпламант конкурсу на лепшы твор, прысвечаны жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны "Скарынавай душой узлашчанае слова", які праходзіў у рамках 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў г. Магілёве пад патранажам Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна і Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жніўні 2017 г. Лаўрэат Міжнароднага творчага конкурсу "Белая Акацыя" у намінацыі "Аўтарскае літаратурнае слова", які праходзіць у Рэспубліцы Марый Эл (Расея) у ліпені 2015 года. Лонг-лістэр Маскоўскай літаратурнай прэміі Міжнароднага Саюза пісьменнікаў (2015, Расія). Шорт-лістэр Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Родны дом" Саюза пісьменнікаў Беларусі (2016, Беларусь). Лонг-лістэр Міжнароднага літаратурнага конкурсу "Славянская ліра-2017", які праходзіць ў красавіку 2017 года ў Мінску. У 2018 г. у штогадовым конкурсе "Славім Дрыбінскі наш край" была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі "За самы яркі твор аб родным краі". З’яўляецца членам клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны". Намінант на прэмію імя Веліміра Хлебнікава (ІСП, 2018 года), чатыры разы Дыпламант літаратурных конкурсаў, якія праводзяцца УА БДСГА (2015-2018 гг.).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: