Імя на беларускай мове:   Пруднікаў Уладзімір Васільевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.04.1941, в. Кледнявічы, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Прудников Владимир Васильевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Памятае галоднае, напаўголае пасляваеннае дзяцінства і юнацтва ў вёсцы. З 10 гадоў і да 17-ці кожнае лета працаваў у калгасе пры конях. У 1958 годзе з’ехаў жыць і працаваць у горад Горкій (цяпер г. Ніжні Ноўгарад), які стаў паэту другой радзімай. Па прыездзе ў г. Горкій У. Пруднікаў паступіў вучыцца ў рамеснае вучылішча. Сваю працоўную дзейнасць пачаў на заводзе "Красная Этна". Затым, скончыўшы вучылішча з адзнакай па спецыяльнасці вальцоўшчык, перайшоў на завод "Большой Блисс". Пасля заканчэння аўтамеханічнага тэхнікума, працаваў на розных пасадах на заводах горада. Затым паступіў у педагагічны інстытут імя М. Горкага і прысвяціў сябе педагагічнай дзейнасці. Пісаць вершы стаў у сталыя гады, хоць захапляцца пачаў яшчэ ў юнацтве. У творах У. Пруднікава не сустрэць ні злосці, ні дробнага паклёпу і крыўды, ні высмейвання святынь. Яго творчасць арганічна і натуральна, як натуральна для яблыні радаваць нас спачатку пяшчотна-зялёнай лістотай, потым — асляпляльна белымі кветкамі, затым — сакавітымі і салодкімі пладамі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: